Беларуская скарбонка
Партал для бацькоў-беларусаў. Кнігі, гульні, размалеўкі, самаробкі і шмат іншага
"Вывучаем родную мову"
"Вывучаем родную мову"
ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.
Увесці рускамоўных дзяцей у атмасферу жывога беларускага слова, далучыць іх да багацця роднай мовы, адчуць яе прыгажосць, мелодыку, своеасаблівасць нам дазваляюць фальклорныя і лепшыя класічныя творы для маленькіх дзяцей: калыханкі, забаўлянкі, песенькі, казкі, вершы і інш. Гэта робіцца з мэтай развіцця першапачатковых навыкаў разу- мення мовы, умення паўтараць за выхавальнікам і па меры магчымасці самастойна ўзнаўляць узоры беларускага маўлення (асобныя словы, кароткія забаўлянкі, песенькі, лічылкі і г.д.), што служыць фарміраванню ў іх пачуццёвай асновы руска-беларускага двухмоўя.
Фарміраванне гутарковага беларускага маўлення з дзецьмi мы вядзём па наступных на- прамках:
развіццё маўлення ў працэсе штодзённых узаемаадносінаў выхавальніка з дзецьмі ў роз- ных відах дзейнасці;
заняткi па развіццi беларускага маўлення;
самастойная маўленчая дзейнасць дзяцей.
Так, пры навучаннi дашкольнікаў малодшага ўзросту выхавальнiкi асаблiвую ўвагу ўдзяляюць рэпрадуктыўнаму беларускаму маўленню (завучванне і ўзнаўленне кароткіх паэтыч- ных твораў), з дзецьмі сярэдняга ўзросту ажыццяўляюць навучанне прадуктыўнаму маўленню, г.зн. уменню будаваць самастойныя па змесце і форме выказванні на беларускай мове (расказванне па карціне, пра цацку або прадмет, з асабістага вопыту). У адпаведнасці з вучэбнай праграмай з дзецьмi сярэдняга i старэйшага ўзросту адзін раз на тыдні праводзім заняткі па развіцці беларускага маўлення, на якіх выхавальнікі актыўна выкарыстоўваюць ды- дактычныя і народныя гульні, малыя формы фальклору, народныя казкі, апавяданні, вершы, загадкі і паданні, інсцэніруюць казкі, вершы і г.д.
«Міні - музей» «Падарожжа ў мінулае»
«Міні - музей»
«Падарожжа ў мінулае»
Мэта: адраджэнне ў выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту патрыятызму, як найважнейшай духоўна-маральнай і сацыяльнай каштоўнасці, з дапамогай выхавання любові да роднага краю; знаёмства з бытам беларускага народа, звычаямі, фальклорам.
Міні-музей «Назад у мінулае» у ДУА «Дзіцячы сад №13 г. Наваполацка» створаны для азнакамлення дзяцей дашкольнага ўзросту з культурай і побытам беларускіх сялян і гараджан савецкага часу. Экспанаты музея былі сабраны разам з дзецьмі, бацькамі і педагогамі. Міні-музей складаецца з двух зон: «Сялянскі быт», «Побыт савецкага чалавека». Дальнейшая праца будзе накіравана на ўзбагачэнне экспазіцыі музея. Экспанаты выкарыстоўваюцца на занятках па азнакамленню са звычаямі і традыцыямі беларускага народа, на занятках па выяўленчаму мастацтву, пры правядзенні святаў «Масленіца», «Калядкі» і іншыя. Таксама плануецца праводзіць у музеі майстар-класы і творчыя вечары з бацькамі.
Праз арганізацыю развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, якое спрыяе развіццю дзіцяці і садзейнічае яго спазнавальнай актыўнасці, прывіваем любоў да свайго народа, далучаем да нацыянальнай культуры, выхоўваем эстэтычны густ.
Ход экскурсіі:
Выхавальнік.
Бор адвечны, рэк разлівы, Залатыя горы-нівы, Неба вольнае над імі, - Гэта ўсё мая Радзіма. Дом наш, ласкаю сагрэты, Продкаў мудрых запаветы, Мова, спеўная надзіва, - Гэта ўсё мая Радзіма… Мікола Маляўка
Сёння, я запрашаю вас у міні-музей, дзе мы даведаемся як жылі нашы бабулі і дзядулі, прабабулі і прадзядулі, чым займаліся і як вялі сваю хатнюю гаспадарку. Мы пазнаёмімся як жылі людзі ў вёске і ў горадзе.
Спачатку я запрашаю вас у сялянскую хату.
Паміж жылой часткай дома і ганкам знаходзіўся трысцен. У трысцене захоўвалі сельскагаспадарчы інвентар, посуд і іншыя прадметы, неабходныя ў побыце.
Большую частку хаты займала жылое памяшканне з печчу і комінам. Пры ўваходзе ў хату - сустракае печ. Яна займала ў сялянскай хаце важнае месца. Абагравала хату, у ёй варылі ежу, на ёй спалі, адпачывалі, лячыліся.
Каля печы знаходзіўся «качарэжнік» - месца, дзе стаяў неабходны пячны інвентар (ухваты, хлебная лапата, качарга). Тут жа размяшчаўся «бабін кут», або гаспадарскі кут, з кадушкай для вады і рукамыем.
Галоўнай ежай беларусаў з’яўлялася бульба. Яе называлі другім хлебам. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы. Ад звычайнай, печанай на вогнішчы, да фаршырованай сушанымі грыбамі і запечанай у гарачай печы.
З першых страў, мабыць галоўнай, была кіслая капуста. Яшчэ былі і пярловы суп з грыбамі, халаднік, малочныя супы. На другое елі ўсялякія кашы, мачанку з блінамі, калдуны.
Па дыяганалі ад печы знаходзілася самае ганаровае месца ў хаце - чырвоны кут, дзе развешвалі абразы, упрыгожаныя набожнікамі - вышытымі ручнікамі. Тут жа стаяў засланы абрусам стол. У будні дзень, падчас абеду, абрус здымалі і ўся сям'я садзілася за стол, займаючы месца ў пэўнай паслядоўнасці: у чырвоным куце - гаспадар дома, за ім па старшынстве іншыя члены сям'і.
У нашым музеі вы можаце таксама бачыць калыску, у якой маці качала малое немаўлятка і спявала калыханку.
А-а, а-а, люлі, Каток без кашулі. А котачка ў лесе Кашульку прынясе. Там красёнцы ткала, І кудзельку прала, На сонцы бяліла, На ветры сушыла. Кашульку пашыла, Катку падарыла...
У зімовы час сялянская хата ператваралася ў майстэрню. Пры лучыне мужчыны плялі лапці, выраблялі посуд, майстравалі. Жанчыны пралі, ткалі, шылі адзенне, вязалі і вышывалі.
Адно з самых старажытных промыслаў беларусаў – ткацтва. На працягу стагоддзяў яно перадавалася з пакаленняў у пакалення. Сыравінай для ткацтва быў лён або авечая воўна.
Лён – заўсёды быў улюблёная расліна славянскіх народаў. З яго валакна выраблялі вопратку, вяроўкі і нават абутак. Вырашчаны лён трэба было сабраць, звязаць у снапы, а потым раскласці на полі. Гэта патрабавала шмат намаганняў і часу. Цяжка было пераўтварыць льняныя сцяблы ў валакно, а затым у тканіну.
У нашай музейнай хаце знаходзяцца некаторыя прылады ткацтва: самапралка, верацяно, бавоўна.
Хоць і цяжка жылося нашым продкам, але не страцілі яны пачуцця прыгожага. Звярніце, калі ласка, увагу, якую вопратку насілі сяляне. Усё рабілі сваімі рукамі, пачынаючы ад саматканай тканіны да ўзораў вышыўкі на ручніках і посцілках.
Ручнікі не толькі ўпрыгожвалі інтэр’ер хаты, але і шырока выкарыстоўваліся ў беларускіх абрадах.
3 каласоў жытнёвых ён сатканы,
Наш ручнік, наш беларускі ўзор,
Васільком, пралескай вышываны,
Хвалямі блакітнымі азёр.
Наш ручнік, як золата, свіціцца,
Кветкамі вясновымі цвіце
І ў прасторных хатах, у святліцах
На вяселлі радуе гасцей.
І глядзіш, глядзіш зачараваны
На дзівосны, казачны убор.
Мы з вамі пазнаёміліся з бытам сялян. А як жа раней жылі людзі ў горадзе?
Я вас запрашаю ў гарадскую кватэру ў якой жылі вашы бабаулі і дзядулі.
Вы можыце пабачыць савецкую кухню з посудам. Таксама перад вамі розныя шкатулкі, дзе хранілі грошы і ўпрыгожванні.
Цяпер сціраюць вопратку ў сучасных пральных машынах. А як жа мылі раней? А раней вашы бабулі стіралі рукамі, а дапамагала ім у гэтым вось гэта даска. Таксама раней бялізну кіпяцілі, а каб дастаць з гарачай вады выкарыстоўвалі шчыпцы.
Перад вамі прадстаўлена дзіцячая комната. Падушкі ставілі одна на адну і пакрывалі накідкай. Каля ложака стаяў стол. На століку - настольная лямпа, а на сцяне вісела вось такая полка з кнігамі.
Перад вамі газеты савецкага часу і чамадан, які браў у камандзіроўку ваш дзядуля або прадзядуля.
Паглядзіце зараз на малюнкі. Вось гасцёўня савецкай кватэры. Пасярэдзіне стол з венскімі крэсламі, накрыты абрусам. Цяпер абрусы рэдка хто выкарыстоўвае дома. Хіба што па святах. Ля сцяны - горка з посудам. Раней сервізы выстаўлялі на бачнае месца, як ўпрыгожванне. У куце - стары лямпавы чорна - белы тэлевізар. На сцяне - дыван з трыма волатамі. Дываны - абавязковы атрыбут савецкіх кватэр. Іх вешалі не толькі дзеля прыгажосці, але і як дадатковую шумаізаляцыю і для цяпла. Ля сцяны стаіць радыёла і таршэр.
Вось і падыйшла к канцу наша экскурсія у міні-музеі. Любіце родны край, сваю Радзіму і шануйце рэчы, якія вас акружаюць.
Вершы для дзяцей
Вершы для дзяцей 3- 4 гадоў
“Дожджык”
Дожджык часта сыпаў, ліў,
Па двары ручай паплыў.
Пабягу хутчэй гуляць
І караблікі пускаць.
Парасон я распрастаў –
Дождж адразу перастаў.
Напужаўся, мабыць, ён,
Як убачыў парасон.
Тадзіяна Кляшторная
“Ветлівыя словы”
“Калі ласка”,”дзякуй”,
“Добры дзень”-
Ветлівыя словы
Чую ад людзей.
Ветлівымі словамі
Буду даражыць,
З ветлівымі словамі
Лёгка жыць.
Тадзіяна Кляшторная
Вершы для дзяцей 4-5 гадоў
"Лістапад"
З буйных ліп і бяроз
Лісты валяцца.
Між павалаў і лоз
Рассыпаюцца.
Шапацяць, шалясцяць
Залацістыя,
Ўвысь галінкі глядзяць
Пусталістыя.
А як прыйдзе вясна-
Ўсё адменіцца,
І галінкі ізноў
Зазяленяцца.
Янка Купала
Гульні па развіццю беларускага маўлення
Гульні па развіццю беларускага маўлення
Гульні па развіццю беларускага маўлення
«Што матуліна, а што татава?»
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Змест. Дарослы паказвае карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзіця называе: «Сукенка — маміна...» і г. д.
«Адзін ці многа?»
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.
Змест. Дарослы называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзіця адказвае, колькі прадметаў названа: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.
«Што надзенем ляльцы на прагулку?»
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляднай падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак».
Змест. Дарослы называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзіцяці выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.
«Магазін цацак»
Мэта: актыўна распазнавацъ новыя словы.
Змест. Дарослы апісвае новую цацку. Задача дзіцяці — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».
«Назаві колер»
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».
Змест. Дарослы кідае мяч дзяцяці і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.
ПАЛЬЧЫКАВЫЯ ГУЛЬНІ
Пяком бліны
Па чарзе датыкацца да стала тыльным бокам ручкі і далонькай:
Матуля напячэ блінкоў
Для дачушак ды сынкоў.
Блін смятанай паліваем,
Зверху цукрам пасыпаем,
Лоўка трубачкай згарнем –
І жуем, жуем, жуем!
Пеўнік
Пеўнік раніцай прачнуўся,
(Далонь угару, указальны палец абапіраецца на вялікі, астатнія расстаўлены ўгару).
І да сонца павярнуўся.
(Пакруціць кісцю рукі ў розныя бакі).
Кукарэкнуў раз, два, тры!
( Разводзіць і зводзіць указальны і вялікі палец).
Ты сягоння не праспі.
Гульня “Замок”
На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).
Гэты пальчык
(Сагніце пальцы левай рукі ў кулачок, затым, слухаючы пацешку, па чарзе разгінайце іх, пачынаючы з вялікага пальца).
Гэты пальчык – дзядуля,
Гэты пальчык – бабуля,
Гэты пальчык – матуля,
Гэты пальчык – татачка,
Ну а гэты пальчык – я.
Вось і ўся мая сям’я!
Гульня “Замок”
На дзвярах вісіць замок.
(Дзеці складаюць свае ручкі ў замок).
Хто яго адкрыць бы змог?
(Паднімаюць “замок” угару, паказваюць).
Пакруцілі, пакруцілі
(Не расчапляючы рукі, дзеці круцяць іх спачатку ў адзін бок).
Пакруцілі, пакруцілі
(Круцяць іх у іншы бок).
Пацягнулі
(Дзеці спрабуюць яго “адамкнуць” і цягнуць ручкі ў розныя бакі).
І адамкнулі
(Паднімаюць угару і паказваюць свае вольныя ручкі).
Васьміног
(Усімі пальчыкамі, апрача двух вялікіх, дзіця імітуе шчупальцы васьмінога).
Восем пальчыкаў для ног –
Атрымаўся васьміног.
Колькі ног у васьмінога?
Многа! Многа!
Адпачнём
Нашы пальчыкі прачнуліся,
Пацягнуліся, пацягнуліся…
Страпянуліся…
(Выконвайце ўсе гэтыя рухі).
Па далоньцы пабеглі,
(Па далоні адной рукі бегаюць пальцы іншай, потым наадварот).
Пабеглі, пабеглі,
Пакланіліся
(Паўтарайце гэтыя рухі).
І стаміліся –
Селі адпачываць.
(Патрасіце пальцамі і апусціце рукі).
Размалёўка
А гусак усё гагоча,
Ускубнуць цябе ён хоча.
Сядзь за партаю ямчэй,
Размалюй яго хутчэй.